Анонс серыі калядных турніраў з удзелам камандаў футбольнай акадэміі FAIR PLAY

Турнір па міні-футболе 23.12.2017 у Лагойску сярод камандаў 2004-05 г.н.
 
23.12.2017 г. каманда 2003-06 г.н. прыме ўдзел у міні-футбольным турніры ў Лагойску. Турнір будзе праходзіць у ФАКу г. Лагойска.
 
У турніры прымуць удзел каманды 2004-05 г.н.: ДЮСШ Магілёў, ДЮСШ Вілейка, ДЮСШ Крупкі, ДЮСШ Бярэзіно, ДЮСШ Лагойск, ФК Гарадзея і Футбольная школа Віктара Дарміна.
 
Каманды будуць падзелены на 2 групы ў якіх каманды згуляюць кожная з кожнай. Пасля гэтага адбудуцца стыкавыя гульні паміж камандамі якія занялі ў групах 1-2 месцы, а таксама адбудуцца стыкавыя гульні паміж камандамі якія занялі ў групах 3-4 месцы. Пасля гэтага адбудуцца фінальныя матчы. Агулам, кожная каманда згуляе на турніры па 5 матчаў.
 
Турнір будзе працягвацца ўвесь дзень, таму неабходна мець з сабой ежу і гарачае пітво.
 
Абавязкова наяўнасць гульнявой формы, шчыткоў і абутку для залы. Дадаткова неабходна мець цёплую вопратку пад гульнявую форму, у залі будзе нізкая тэмпература. 
 
Кожнаму з гульцоў якія будуць ўдзельнічаць у турніры неабходна здаць 5 рублёў на паездку (аплата паліва і ўступнага ўнёску за ўдзел у турніры).
 
Прашу бацькоў дапамагчы з даездам, ёсць неабходнасць у 3-4 аўтамабілях.

Турнір па міні-футболе 26.12.2017 у Ашмянах сярод камандаў 2008 г.н.
 
26.12.2017 г. каманда 2007-08 г.н. прыме ўдзел у міні-футбольным турніры ў Ашмянах сярод камандаў 2008 г.н. Турнір будзе праходзіць у ФАКу г. Ашмяны.
 
У турніры прымуць удзел каманды 2008 г.н.: ДЮСШ Нёман-1 Гродна, ДЮСШ Нёман-2 Гродна, ДЮСШ Белкард Гродна, ДЮСШ Смаргонь, ДЮСШ Ашмяны, ДЮСШ Арбіта Мінск і ДЮСШ Славянін Мінск.
 
Каманды будуць падзелены на 2 групы ў якіх каманды згуляюць кожная з кожнай. Пасля гэтага адбудуцца фінальныя матчы. Агулам, кожная каманда згуляе на турніры па 4 матчы.
 
Турнір будзе працягвацца ўвесь дзень, таму неабходна мець з сабой ежу і гарачае пітво.
 
Абавязкова наяўнасць гульнявой формы, шчыткоў і абутку для залы.
 
Кожнаму з гульцоў якія будуць ўдзельнічаць у турніры неабходна здаць 3 рублі (аплата ўступнага ўнёску за ўдзел у турніры).

Турнір па міні-футболе 29.12.2017 у Лагойску сярод камандаў 2006-07 г.н.
 
29.12.2017 г. каманда 2007-08 г.н. прыме ўдзел у міні-футбольным турніры ў Лагойску. Турнір будзе праходзіць у ФАКу г. Лагойска.
 
У турніры прымуць удзел каманды 2006-07 г.н.: ДЮСШ Барысаў, ДЮСШ Бярэзіно, ДЮСШ Лагойск - 2 каманды, Футбольная школа Віктара Дарміна - 2 каманды і ФК Гарадзея.
 
Каманды будуць падзелены на 2 групы ў якіх каманды згуляюць кожная з кожнай. Пасля гэтага адбудуцца стыкавыя гульні паміж камандамі якія занялі ў групах 1-2 месцы, а таксама адбудуцца стыкавыя гульні паміж камандамі якія занялі ў групах 3-4 месцы. Пасля гэтага адбудуцца фінальныя матчы. Агулам, кожная каманда згуляе на турніры па 5 матчаў.
 
Турнір будзе працягвацца ўвесь дзень, таму неабходна мець з сабой ежу і гарачае пітво.
 
Абавязкова наяўнасць гульнявой формы, шчыткоў і абутку для залы. Дадаткова неабходна мець цёплую вопратку пад гульнявую форму, у залі будзе нізкая тэмпература. 
 
Кожнаму з гульцоў якія будуць ўдзельнічаць у турніры неабходна здаць 5 рублёў на паездку (аплата паліва і ўступнага ўнёску за ўдзел у турніры).
 
Прашу бацькоў дапамагчы з даездам, ёсць неабходнасць у 5-6 аўтамабілях.

Турнір па міні-футболе 30.12.2017 у Валожыне сярод камандаў 2008-10 г.н.
 
30.12.2017 г. каманда 2007-08 і 2010-11 г.н. прыме ўдзел у міні-футбольным турніры ў Валожыне. Турнір будзе праходзіць у ФАКу г. Валожына. У турніры прымуць удзел каманды 2008-10 г.н.: ДЮСШ Валожын, ФК Дынама Мінск, ДЮСШ Лагойск, ДЮСШ Маладзечна.
 
Каманды згуляюць кожная з кожнай. Агулам, кожная каманда згуляе на турніры па 3-4 гульні.
 
Турнір будзе працягвацца ўвесь дзень, таму неабходна мець з сабой ежу і гарачае пітво.
 
Абавязкова наяўнасць гульнявой формы, шчыткоў (каманда 2007-08 г.н.) і абутку для залы. 
 
Кожнаму з гульцоў якія будуць ўдзельнічаць у турніры неабходна здаць 5 рублёў на паездку (аплата паліва).
 
Прашу бацькоў дапамагчы з даездам, ёсць неабходнасць у 6-7 аўтамабілях.