Вынікі выступу на DAUGAVPILS CUP-2018

1-шы дзень Daugavpils Cup 2018
 
2005-06
1. Групавы этап. Fair Play - Vidzemes FC, 2:1. Галы: Аляксандр Жукоўскі, Максім Шкелда; перадачы: Аляксей Трэймак, Юліян Гарбачоў
2. Групавы этап. Fair Play - BFC Daugavpils 1, 1:2. Галы: Юліян Гарбачоў; перадачы: Аляксей Трэймак
 
2007-08
1. Групавы этап. Fair Play - BFC Daugavpils 1, 2:7. Галы: Максім Капша, Аляксей Трэймак; перадачы: Максім Мацяйковіч
2. Групавы этап. Fair Play - Ilukstes FA, 16:0. Галы: Максім Капша - 5, Максім Мацяйковіч - 4; Зміцер Кузьміч - 2, Павал Яжэвіч - 1, Ягор Урбан - 4; перадачы: Максім Капша - 5, Мацяйковіч Максім - 3, Ягор Янушкевіч - 3, Павал Яжэвіч - 2, Зміцер Кузьміч - 1, Зміцер Урбановіч - 1
 
2-гі дзень Daugavpils Cup 2018
 
2005-06
3. Групавы этап. Fair Play - Baltai Klaipeda 2, 1:0. Галы: Юліян Гарбачоў; перадачы: Максім Шкелда
4. 1/8 фінала. Fair Play - MOSP Bialystok White, 0:3
 
2007-08
3. Групавы этап. Fair Play - Rezeknes FA 2, 5:1. Галы: Максім Капша - 1, Аляксей Трэймак - 2, Максім Мацяйковіч - 1, Ілля Дэрвіс - 1; перадачы: Максім Мацяйковіч - 1, Максім Капша - 1, Ягор Янушкевіч - 1
4. Групавы этап. Fair Play - BFC Daugavpils 2009 2, 12:0. Галы: Максім Капша - 7, Зміцер Кузьміч - 2, Максім Мацяйковіч - 7, Мікіта Лобан - 1; перадачы: Максім Капша - 2, Мацяйковіч Максім - 3, Ягор Янушкевіч - 3, Павал Яжэвіч - 2, Зміцер Кузьміч - 1, Зміцер Урбановіч - 1
 
3-ці дзень Daugavpils Cup 2018
 
2005-06
5. Гульня за 5-8 месца. Fair Play - RFS, 1:3. Галы: Дзяніс Асмольскі; перадачы: Юліян Гарбачоў
6. Гульня за 7-8 месца. Fair Play - Tukums 2000/TSS 2007, 1:5. Галы: Юліян Гарбачоў
 
2007-08
5. 1/2 финала. Fair Play - RFS, 3:0. Галы: Максім Капша - 3; перадачы: Зміцер Кузьміч - 2, Павал Яжэвіч - 1
6. Финал. Fair Play - BFC Daugavpils 1, 1:6. Галы: Ягор Янушкевіч
 
Па выніках турніра каманда футбольнай акадэміі 2005-06 г.н. заняла 8 месца сярод 16 удзельнікаў, а каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. заняла 2 месца сярод 10 удзельнікаў.
 
Каманда 2005-06 г.н. паспяхова правяла групавы этап атрымаўшы 2 перамогі і саступіўшы з мінімальным лікам, у роўнай барацьбе камандзе BFC Daugavpils 1. Пасля гэтага каманда ў 1/8 фінала не па гульні свступіла палякам з лікам 0:3, прапусціўшы першай абсурдны гол пасля серыі рэкашэтаў мяча. Пасля гэтай гульні каманда была псіхалагічна надламаная і не здолела паспяхова правесці яшчэ дзьве гульні турніра, прайграўшы іх. Сярод негатыўных момантаў гульні каманды адзначу адсутнасць завяршаючых перадачаў мяча і стрэлаў па браме, а таксама празмернае жаданне за кошт індывідуальных дзеянняў вырашыць гульнявы эпізод, што прыводзіла да шматлікіх стратаў мяча і прапушчаных галоў. 
 
Каманда 2007-08 г.н. паспяхова правяла групавы этап атрымаўшы 3 перамогі і саступіўшы вельмі моцнай камандзе BFC Daugavpils 1. Па выніках групавога этапа каманда заняла ў табліцы 2 месца, што дазволіла ёй згуляць у 1/2 фінала з камандай Рыжскай футбольнай акадэміі (RFS) і ўпэўнена яе перамагчы з лікам 3:0! У фінале, на вялікі жаль, мы зноў саступілі BFC Daugavpils 1, як на мой погляд, выключна з-за стомленасці.
 
Віньшую Зміцера Грынкевіча з трэнерскім дэбютам на яго першым міжнародным турніры! Жадаю новых дасягненняў і няспыннага развіцця!
 
Таксама выказваю падзяку нашым цудоўным мамам і татам, якія на працягу ўсяго турніра несамавіта падтрымлівалі нашых футбалістаў! 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ, А ТАКСАМА ВІДЭА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ І ФІНАЛЬНАЙ ГУЛЬНІ