Футбольная акадэмія едзе на DAUGAVPILS CUP-2018 (г. Даўгавпілс, Латвія, 13-15.04.2018)

Паважаныя бацькі і выхаванцы футбольнай акадэміі!
 
Інфармуем Вас, што пачынаецца падрыхтоўка да ўдзелу камандаў футбольнай акадэміі "Fair Play" Ашмяны ў штогадовым дзіцячым футбольным турніры DAUGAVPILS CUP-2018, які адбудзецца ў другім па велічыні горадзе Латвіі - Даўгавпілсе. Гульні будуць праходзіць на стадыёнах з сінтэтычным (штучным) пакрыццём.
 
Ад футбольнай акадэміі ў турніры прымуць удзел адна каманда 2003-06 г.н., якая згуляе сярод камандаў 2006 г.н., і адна каманда 2007-2008 г.н., якія згуляюць сярод камандаў 2008 г.н.
 
Даты правядзення турніра:
  • 13-15.04.2018
Фармат спаборніцтваў:
  • 2006 г.н., 1/2 футбольнага поля, колькасць гульцоў 9х9, працягласць гульні 2х20 хвілін, брамы 2х5
  • 2008 г.н., 1/4 футбольнага поля, колькасць гульцоў 8х8, працягласць гульні 2х20 хвілін, брамы 2х5
Стадыёны:
  • "Celtnieks" 
  • "Esplanāde" 
Колькасць гульняў:
  • Не меньш за 6 гульняў
Удзельнікі турніра:
Колькасць удзельнікаў увесь час абнаўляецца
Пражыванне:
Загарадная спартыўная база "Dzintarins"
2 ночы
 
Харчаванне:
Daugavpils Universitāte
13.04.2018 - вячэра, 14.04.2018 - сняданак, абед, вячэра, 15.04.2018 - сняданак, абед
 
Транспарт:
Kautra
 
Бацькоў, якія жадаюць далучыцца да паездкі на турнір, прашу праінфармаваць трэнера аб гэтым загадзя.
 
КОШТ АПЛАТЫ ЗА ТУРНІР:
  • дзеці - 75€
  • дарослыя - 70€
АПЛАТА ЗА ТУРНІР УКЛЮЧАЕ:
  • праезд: Ашмяны - Даўгавпілс - Ашмяны
  • пражыванне: 2 ночы
  • харчаванне: 6 разоў
  • уступны ўнёсак з каманды за ўдзел у турніры
АПЛАТА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА ЧАСТКАМІ:
  • 1-АЯ АПЛАТА ДА 25.03.2018. ДЗЕЦІ - 40€, ДАРОСЛЫЯ - 35€
  • 2-АЯ АПЛАТА ДА 10.04.2017. ДЗЕЦІ - 35€, ДАРОСЛЫЯ - 35€
АФАРМЛЕННЕ ВІЗАЎ
 
Для афармлення шматкротнай (гадавой) шэнгенскай візы дзецям і дарослым (афармляецца толькі тым бацькам, хто паедзе з дзецьмі на турнір), неабходна каб бацькі прадаставілі наступны камплект дакументаў:
  • Пашпарт
  • Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
  • Натарыяльна завераны дазвол на выезд дзіцяці за мяжу у складзе групы АД АБОДВУХ БАЦЬКОЎ (дазволы якія былі аформлены бацькамі раней і захоўваюцца ў трэнера - падыходзяць, новыя рабіць не трэба)
  • 2 фота 3,5х4,5 см. на белым фоне, для шэнгенскай візы, з рамкамі
  • Медыцынская страхоўка (ШЭНГЕН) на год афармляецца футбольнай акадэміяй; кошт каля 20 еўра па курсе НБРБ на дзень афармлення
  • Копіі шэнгенскіх візаў выдадзеных за апошнія 3 гады (пры наяўнасці)
  • Консульскі збор за афармленне візы для дарослых - 60€, для дзецей - бясплатна
  • Даведка з працы аб заработнай плаце за апошнія 3 месяцы
УВАГА!!! УВАГА!!! УВАГА!!!
  • ПРОСЬБА ДА БАЦЬКОЎ ЧЫЕ ДЗЕЦІ НЕ МАЮЦЬ ПАШПАРТОЎ АЛЬБО ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ СКАНЧАЕЦЦА ДА 12.07.2019 Г., ПРАШУ ТЭРМІНОВА АФОРМІЦЬ ДЗЕЦЯМ НОВЫЯ ПАШПАРТЫ, КАБ ПОТЫМ МЫ НЕ ЗДАВАЛІ ДАКУМЕНТЫ НА ВІЗЫ Ў АПОШНІ МОМАНТ! ПАКЛАПАЦІЦЕСЬ ПРА ЗАХАВАННЕ СВАІХ І ТРЭНЕРСКІХ НЭРВОВЫХ КЛЕТАК!
  • ДА 15.03.2017 ГОДА НА РУКАХ У ТРЭНЕРА ПАВІННЫЯ БЫЦЬ ПАШПАРТЫ ЎСІХ БАЦЬКОЎ І ДЗЯЦЕЙ!
  • ДА 15.03.2017 ГОДА НА РУКАХ У ТРЭНЕРА ПАВІННЫЯ БЫЦЬ НАТАРЫЯЛЬНЫЯ ДАЗВОЛЫ НА ВЫЕЗД ДЗІЦЯЦІ ЗА МЯЖУ Ў СКЛАДЗЕ ГРУПЫ АД КОЖНАГА З БАЦЬКОЎ! ДАЗВОЛЫ, ПА ЯКІХ ВАШЫЯ ДЗЕЦІ ВЫЯЗДЖАЛІ НА ТУРНІРЫ Ў ЛІТВУ І ЛАТВІЮ Ў 2015 І 2016 ГАДАХ - ПАДЫХОДЗЯЦЬ І ЯНЫ ЗАХОЎВАЮЦЦА Ў ТРЭНЕРА! НОВЫЯ РАБІЦЬ НЕ ТРЭБА!
  • ДА 20.03.2017 НА РУКАХ У ТРЭНЕРА ПАВІННЫЯ БЫЦЬ ДАВЕДКІ З ПРАЦЫ АБ ЗАРОБКУ ЗА АПОШНІЯ 3 МЕСЯЦЫ!
  • БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ ЯКІЯ МАЮЦЬ УЖО АФОРМЛЕНЫЯ ПАШПАРТЫ, ПРОСЬБА СПРАЎДЗІЦЬ ТЭРМІНЫ ІХ ДЗЕЯННЯ! ПАШПАРТ НЕ ПАВІНЕН БЫЦЬ СТАРЭЙШЫМ ЗА 10 ГАДОЎ З ДАТЫ ВЫДАЧЫ! ТЭРМІН ЗАКАНЧЭННЯ ДЗЕЯННЯ ПАШПАРТА ПАВІНЕН ДАТАВАЦЦА ДАТАЙ НЕ ПАЗНЕЙШАЙ ЗА 12.07.2019! У ЛЮБЫМ ІНШЫМ ВЫПАДКУ КОНСУЛАМ БУДЗЕ СКАРОЧАНЫ ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ВАШАЙ ВІЗЫ НА 3 МЕСЯЦЫ!
  • КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НА РУКАХ АКТУАЛЬНЫЯ ПАШПАРТЫ, ПРОСЬБА ПРАДАСТАВІЦЬ ІХ У САМЫЯ БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ ТРЭНЕРУ ДЛЯ АФАРМЛЕННЯ ВІЗАВЫХ АНКЕТАЎ, КАБ НЕ АДКЛАДАЦЬ ГЭТУЮ СПРАВУ НА ПОТЫМ! ПАСЛЯ АФАРМЛЕННЯ ВІЗАВЫХ АНКЕТАЎ, ПАШПАРТЫ БУДУЦЬ ВЕРНУТЫЯ ІХ УЛАДАЛЬНІКАМ!
  • ПРЫБЛІЗНАЯ ДАТА ПАДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ НА ВІЗЫ - 20-23.03.2018