Інфармацыя па афармленні візаў для паездкі на DAUGAVPILS CUP-2016 у г. Даўгавпілс, Латвія

Для афармлення аднакротнай (шматкротнай) шэнгенскай візы дзецям, неабходна каб бацькі прадаставілі наступны камплект дакументаў:
  • Пашпарт дзіцяці
  • Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці
  • Натарыяльна завераны дазвол на выезд дзіцяці за мяжу без суправаджэння дарослых АД АБОДВУХ БАЦЬКОЎ (дазволы якія былі зроблены пад выезд на турнір ва Уцене ў 2015 г. - падыдходзяць, новыя дазволы рабіць не трэба)
  • Пашпарт таты копія апошняй старонкі з фота
  • Пашпарт мамы копія апошняй старонкі з фота
  • 2 фота 3,5х4,5 см. на белым фоне, для шэнгенскай візы, з рамкамі
  • Аплата за страхоўку - 1,3$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для аднакротнай візы); 10,04$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для шматкротнай візы)
  • Копіі шэнгенскіх візаў выдадзеных за апошнія 3 гады (пры наяўнасці)
  • Кошт афармлення: 50000
Для афармлення (аднакротнай) шматкротнай шэнгенскай візы бацькам, неабходна каб бацькі прадаставілі наступны камплект дакументаў:
  • Пашпарт
  • Даведка з працы аб заработнай плаце за апошнія 6 месяцаў
  • 2 фота 3,5х4,5 см. на белым фоне, для шэнгенскай візы, з рамкамі
  • Аплата за страхоўку - 1,3$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для аднакротнай візы); 20,09$ па курсе НБРБ на дзень аплаты (для шматкротнай візы)
  • Копіі шэнгенскіх візаў выдадзеных за апошнія 3 гады
  • Кошт афармлення: 60€ + 50000
УСЕ ДАКУМЕНТЫ ЗДАЦЬ ДА 25.01.2016!!!