Вынікі выступу каманды 2007-08 г.н. на DAUGAVPILS CUP - 2016

Прапаную вашай увазе інфармацыю пра вынікі ўдзелу каманды 2007-08 г.н. на DAUGAVPILS CUP - 2016.
 
З чаго варта пачаць агляд, дык гэта з інфармацыі пра фармат спаборніцтваў. Як на мой погляд, то гуляць дзецям 2007 г.н. 7+1 амаль на палову поля - гэта зарана. Пакуль дзіця дабяжыць ад сваёй карнай пляцоўкі да карнай пляцоўкі супернікаў, у яго проста сканчаюцца сілы і ён ўжо не ў стане нанесці стрэл па браме суперніка. Большасць энэргіі пад час гульні расходуецца ў дзіцяці не на футбол непасрэдна, а на пераадоленне вялікіх адлегласцяў. Акрамя таго, каманда футбольнай акадэміі была прадстаўлена на турніры гульцамі 2007 і 2008 г.н., а іх супернікамі былі каманды скамплектаваныя выключна з гульцоў 2007 г.н., прычым, лепшых гульцоў адабраных трэнерамі камандаў-суперніц.
 
Першая гульня была прайграная з лікам 2:6 камандзе FA RĒZEKNES, галы ў нашай камандзе забілі Яраслаў Кавецкі і Аляксей Траццяк. Гульня была роўная, кожная з камандаў мела роўныя з супернікам шанцы на перамогу. "Акадэмікі" двойчы на працягу гульні зраўнівалі лік у гульні і мелі магчымасці для забіцця наступнага і, магчыма, пераможнага гола. Але ў нейкі момант ініцыятыва перайшла да супернікаў і яны не пакінулі нам шанцаў. Па падобным сцэнары прайшлі і астатнія гульні турніра. Паразы ад FK KRĀSLAVA 2:6 (галы: Яраслаў Кавецкі і Аляксей Траццяк), FK UTENA 1:6 (гол: Яраслаў Кавецкі), „DAUGAVPILS-2” 0:5, BALTIKA KAĻIŅINGRADA 0:5. Нягледзячы на паразы і апошняе занятае месца ў групе, нашая каманда глядзелася вельмі дастойна ва ўсіх матчах групавога турніра, але праз страшэнны нешанцунак так і не здолела набраць ачкі.
 
У паўфінальнай гульні супраць каманды RFS якую мы прайгралі 0:1, можна з поўнай пэўнасцю назваць самай несправядлівай адносна выніка. На працягу ўсёй гульні нашая каманда бесперапынна атакавала, нанесла з добрыя два дзесяткі стрэлаў па браме суперніка, але мяч нахабна ляцеў куды заўгодна, толькі не ў браму суперніка. Гульцы RFS толькі некалькі разоў здолелі перайсці сярэдзіну поля. У адной з такіх вылазак у другой палове гульні, праз пазіцыйную памылку лініі абароны, супернікі здолелі забіць адзіны гол. Вельмі крыўдна...
 
Завяршыўся турнір гульнёй за 11-ае месца з камандай JĒKABPILS, якая выступала на турніры па-за сеткай, паколькі складалася з хлапцоў выключна 2006 г.н. Гульня выдалася вельмі напружанай і дынамічнай. Кожная з камандаў шмат атакавала, шмат камбінавала, мела безліч момантаў для забіцця гола. Першымі забіла каманда RFS, 1:0. Праз нейкі час нашая каманда здолела адгуляцца, у добра праведзенай атацы гол забіў Яраслаў Кавецкі 1:1. Але радасць была кароткай. На самым завяршэнні першага тайма каманда RFS здолела выйсці наперад 2:1. У другой палове гульні ашмянцы шмат атакавілі, мелі шанцы зраўняць лік, але ў адной з контратакаў супернікі ўсталявалі канчатковы вынік гульні, 1:3.     
   
Выказваю падзяку усім без выключэння гульцам нашай каманды за самаадданую гульню і імкненне да перамогі! Таксама асобная падзяка ўсім бацькам, за тое, што на працягу ўсяго турніра былі са сваімі дзецьмі, падтрымлівалі іх і зараджалі пазітывам! 

Паглядзець вынікі турніра DAUGAVPILS CUP - 2016 (U-9)

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ