Увага!!! Дакументы на візу ў Латвію!!!

Паважаныя бацькі!
 
Тэрмінова да канца гэтага тыдня (30.03.2018) здаць (хто яшчэ гэтага не зрабіў) наступныя дакументы:
- арыгінал пасведчання аб нараджэнні на дзіця
- даведку са школы дзе навучаееца дзіця, што ён з'яўляецца школьнікам
- даведку з працы аб заробку за апошнія 3 месяцы (для бацькоў якія афармляюць праз нас візу)
- фота 3,5 на 4,5 см. фармат для шэнгенскай візы
 
Інфармую вас, што падача на візы будзе адбывацца не ў Кансуляце Латвіі ў Мінску, а ў візавым цэнтры Латвіі ў Мінску, па адрасе вул. Кальварыйская, д. 42. Кансулят Латвіі адмаляецца прымаць нашыя дакументы асабіста, бо з-за святаў яны не маюць вольных датаў для прыёма дакументаў.
 
Аплата за афармленне візы праз візавы цэнтр складзе:
  • для дзяцей - 38 рублёў (візавы збор 15 еўра)
  • для дарослых - 165 рублёў (візавы збор 15 еўра + консульскі збор 60 еўра)
Аплата будзе ажыццяўляцца непасрэдна ў візавым цэнтры толькі ў беларускіх рублях.
 
Папярэдняя дата і час падачы дакументаў: 02.04.2018 (панядзелак) а 9.00
 
Дарослыя і дзеці якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў павінныя здаваць у візавым цэнтры адбіткі пальцаў!