Вынікі выступу каманды 2003-06 г.н. на турніры па міні-футболе ў г. Чэрвень 19.11.2016

У першых радках сваёй справаздачы па ўдзелу ў турніры 19.11.2016 жадаю выказаць шчырую падзяку арганізатарам турніра за цудоўна арганізаванае футбольнае свята! Усё было на самым высокім ўзроўні. І прыём, і сам турнір і судзейства.
 
Турнір фактычна быў падзелены для нашай каманды на дзьве часткі. Першая частка была станоўчая і па гульні і па выніках. У першай гульні з лікам 1:0 была пераможана каманда ФШ Дарміна "Спартак" Калюга (гол на рахунку Аляксандра Місуно), і з тым жа лікам 1:0 у апошняй гульні была пераможана каманда ДЮСШ г. Бярэзіно (гол на рахунку Іллі Гардзея). Другая частка была адмоўная і па гульні і па выніках. Параза 1:5 ад каманды ДЮСШ г.п. Плешчаніцы (гол на рахунку Івана Літвіновіча) і  параза 1:6 ад ДЮСШ г. Чэрвень (гол на рахунку Арсенія Лапая).
 
Паспяховыя матчы былі падобныя паміж сабой. Месцамі праглядалася вельмі ўдалая камбінацыйная гульня. Добры кантроль мяча з дастаткова хуткім пераходам у лінію атакі. Уважлівыя дзеянні ў лініі абароны. Сярод негатыўных момантаў гульні варта адзначыць нізкую выніковасць атакаў. Толькі па адным забітым мячы ў кожным з матчаў, хаця рэальных магчымасцяў паразіць браму суперніка было значна болей, але не пашанцавала.
 
Правальныя матчы (так жа як і паспяховыя) таксама былі падобныя паміж сабой. Поўны хаос у абарончых дзеяннях. Несвоечасовасць вяртання ў абарону пасля страты мяча. Поўная "бяззубасць" у атацы. Вось няпоўны спіс памылак якія пераследавалі нас у абедзьвух прайграных гульнях.
 
Па выніках турніра каманда футбольнай акадэміі заняла 3-ае месца на турніры. Лепшым гульцом турніра ў складзе нашай каманды прызнаны Максім Капша, які найлепшым чынам праявіў сябе ў гульнях!
 
Вялікі дзякуй нешматлікім татам (Жукоўскаму Віталію і Свірскаму Аляксандру) якія здолелі арганізаваць дастаўку дзяцей разам з  трэнерам на турнір, а таксама асаблівая падзяка ім за вар'яцкую (у добрым сэнсе) падтрымку пад час турніра!
 
Вынікі турніра
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ