Вынікі турніра ў Барысаве па 2005-06 г.н. 21.02.2018

Турнір у Барысаве выдаўся вельмі складаным. Катастрафічная нерэалізацыя галявых момантаў прывяла ў некаторых гульнях да страты такіх неабходных ачкоў. Максім Шкелда ствараючы вялікую колькасць галявых момантаў, не здолеў іх рэалізаваць, пры чым у самыя патрэбныя моманты гульні. Прыгодскі Давід праяўляў вялікую актыўнасць, але ператрымліваў мяч, што прывяло, у адзінаборствах з больш спрытнымі супернікамі, да яго (мяча) стратаў, якія часта абарочваліся галамі ў нашую браму. Скрайне негатыўна сказалася адсутнасць надзейнага брамніка (выкананне функцый брамніка было вырашана даручыць Максіму Капшу, які, нягледзячы, на самаадданую гульню, дапусціў вялікую колькасць памылак, якія ў выніку зламалі гульню і не дазволілі трапіць камандзе "акадэмікаў" у лік прызёраў турніра). 
 
На першым групавым этапе турніра ў першай гульні была абгуляная ДЮСШ Новалукомль з лікам 7:4. Галы: Прыгодскі Давід - 5, Жукоўскі Аляксандр - 1, Дэрвіс Ілля - 1 (пенальці). Перадачы: Трэймак Аляксей, Свірскі Антось, Галумбяўскас Дэйвідас, Асмольскі Дзяніс, Трусевіч Віталь. Гульня была вельмі дынамічнай і цікавай.
 
Другая гульня групавога этапа была крыўдна прайграная з лікам 2:3 камандзе ДЮСШ Юнацтва Барысаў. Галы: Дэрвіс Ілля (пенальці), Прыгодскі Давід. Перадачы: Дэрвіс Ілля. Тэрытарыяльная перавага, перавага ў валоданні мячом, а таксама перавага ў колькасці створаных галявых момантаў не была выкарыстана, што і прывяло да паразы.
 
Трэцяя гульня ў групе прынесла ашмянцам перамогу з лікам 7:1 над ДЮСШ Крупкі. Гэта хіба адзіны матч дзе нашыя футбалісты цалкам выканалі ўсталёўкі трэнера. Галы: Прыгодскі Давід - 3, Шкелда Максім - 3, Клішко Максім. Перадачы: Жукоўскі Аляксандр - 2, Капша Максім, Галумбяўскас Дэйвідас, Свірскі Антось, Трэймак Аляксей, Літвіновіч Іван. 
 
Павыніках групавога этапа мы занялі 2-ое месца і выйшлі ў фінальны этап, дзе ўлічваліся ачкі набраныя ў групавым этапе.
 
У фінальным этапе была прайграная першая гульня камандзе ДЮСШ-2 Барысаў з лікам 1:5. Галы: Клішко Максім, перадача: Станкевіч Ягор. А ў другім матчы фінала буйную паразу нам нанесла ДЮСШ Круглае (Магілёўская вобласць) з лікам 0:9. Фінальны этап выдаўся для нас скрайне няўдалым. 
 
У выніку 4-ае месца сярод 7-мі удзельнікаў. Па выніках турніра Дэрвіс Ілля прызнаны лепшым абаронцам турніра! Нашыя шчырыя віншаванні!
 
Нас чакае аналіз дапушчаных памылак, праца над іх выпраўленнем і рух да паляпшэння гульні.
 
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ