Інфармацыя па турніры ў Барысаве па 2005-06 г.н. 21.02.2018

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што 21.02.2018 каманда футбольнай акадэміі Fair Play 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе ў Барысаве. Сярод нашых супернікаў: ДЮСШ Барысаў, ДЮСШ Новалукомль, ДЮСШ Круглае, ДЮСШ Крупкі, ДЮСШ Лагойск. 
 
Да 19.02.2018 здаць 10 рублёў на паездку. 
 
З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Прашу забяспечыць дзяцей пітвом і харчамі.
 
Едзем на сваіх аўто. Аўтамабілі бацькоў якія павязуць дзяцей будуць запраўленыя за сабраныя на паездку грошы.
 
Прашу бацькоў, якія гатовыя дапамагчы з давозам дзяцей, праінфармаваць аб гэтым трэнера.
 
Усе дзеці, якія прымуць удзел у гульнях турніра, будуць афіцыйна вызваленыя ад заняткаў у школах.
 
21.02.2018 збор а 7.00 на платформах аўтастанцыі. Ад'езд а 7.15.