Ашмяны. 26.12.2017. Вынікі турніра сярод камандаў 2008 г.н.

Віньшуем нашую каманду са здабытым 3-ім месцам на турніры!!!
 
Каманда 2007-08 г.н. вельмі нядрэнна глядзелася на турніры. Толькі страшэнны нешанцунак у рэалізацыі ствараемых момантаў не дазволіў ашмянцам дайсці да фінала, дзе б яны дакладна здабылі перамогу. 
 
Рэалізуй "акадэмікі" хаця б палову галявых момантаў у матчах супраць гродзенскага Белкарда і гродзенскага Нёмана-1, быць нашай камандзе пераможцамі турніра!
 
Вельмі ўдзячны ўсім гульцам, якія прыклалі максімум намаганняў у гульні з ДЮСШ Смаргонь і здабылі перамогу з лікам 1:0 (гол на рахунку Аляксея Траццяка, галявая перадача ў актыве Давіда Страцэўскага). Нашыя футбалісты даказалі, што мацнейшыя за смаргонцаў, калі тым не дапамагаюць іх суддзі, як гэта было заўсёды раней.
 
Вынікі астатніх гульня:
Белкард Гродна 0:1
Нёман-1 Гродна 2:0 (галы на рахунку Аляксея Траццяка і Давіда Страцэўскага, галявыя перадачы ў актыве Аляксея Траццяка і Георгія Курыловіча).
Нёман-2 Гродна 6:1 (галы на рахунку Аляксея Траццяка - 2, Ягора Урбана, Давіда Страцэўскага, Дзмітрыя Шанько, Давіда Страцэўскага і Мікіты Лобана; галявыя перадачы ў актыве Давіда Страцэўскага - 3 і Аляксея Траццяка). 
 
Па выніках турніра Аляксей Траццяк - лепшы бамбардзір турніра з 4 забітымі мячамі! 

ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ