10.11.2018 да нас у госці ў Ашмяны завітаў ФК Мядзел

У Ашмянскім ФАКу адбыліся дзьве таварыскія гульні з ФК Мядзел. На міні-футбольнай пляцоўцы сыйшліся спачатку каманды 2009-10 г.н., а потым іх старэйшыя калегі 2006-08 г.н. таксама згулялі матч.
 
Першая гульня выдалася найбольш напружанай, ва ўпартай барацьбе так і не атрымалася вызначыць пераможцаў. Гульня завяршылася баявой нічыёй.
 
У другім матчы ашмянскія "акадэмікі" так і не сустрэлі супраціўлення мядзельскіх калегаў (каманда мядзельчан 2006-07 г.н. толькі 2 тыдні як прыступіла да трэніровак) і ўпэўнена перамаглі.
 
Вялікі дзякую Зміцеру Грошаву за чарговую фота справаздачу!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў