Аплата за трэніроўкі са жніўня 2018

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што пачынаючы са жніўня месяца 2018 г. аплата за трэніроўкі будзе праводзіцца толькі па банкаўскіх рэквізатах (на пошце, у банку, праз інтэрнэт-банкінг) альбо наяўнымі грашыма на трэніроўках (з выдачай касавага чэка)!
 
Тэрміны аплаты застаюцца без зменаў - да 15 чысла кожнага месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі. Пра канкрэтную дату аплаты наяўнымі грашыма на трэніроўках будзе паведамляцца дадаткова!
 
Звяртаю вашую ўвагу, што правядзенне плацяжоў праз ЕРИП больш праводзіцца не будзе!
 
За жнівень месяц аплату за трэніроўкі для дзяцей з Ашмянаў, неабходна будзе ажыццявіць 22.08.2018 пад час трэніровак на стадыёне.