Новыя ўмовы аплаты за трэніроўкі ў красавіку 2018

Паважаныя бацькі выхаванцаў футбольнай акадэміі "Fair Play" Ашмяны!
 
Пачынаючы з красавіка месяца 2018 г. (04.2018) аплата за трэніроўкі для ўсіх узроставых групаў складзе 40 рублёў за месяц.
 
Аплату ў красавіку 2018 г. магчыма будзе ажыццявіць толькі безнаяўным шляхам, праз аддзяленне "Белаграпрамбанка". Рэквізіты для аплаты былі выдадзены кожнаму з бацькоў разам з іх асобнікам дамовы. Аплата павінная быць ажыццеўлена да 15 чысла месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі. Магчыма таксама рабіць аплату праз аддзяленні іншых банкаў, а таксама праз інтэрнэт.
 
Хто па нейкіх прычынах не мае рэквізітаў, то іх магчыма спампаваць тутака РЭКВІЗІТЫ ДЛЯ АПЛАТЫ
 
У бліжэйшым часе будзе магчыма ажыццяўляць аплату праз сістэму "АРЫП" ("ЕРИП"), аб чым будзе паведамлена дадаткова.