АПЛАТА ЗА ТРЭНІРОЎКІ

Заняткі ў нашым футбольным клубе платныя. Аплата ажыццяўляецца да 15 чысла кожнага месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі, у банку, на пошце ці пры дапамозе інтэрнэт-банкінга па банкаўскіх рэквізітах. Пры немагчымасці аплаты да 15 чысла, скрайні тэрмін аплаты - да 20 чысла месяца, у якім адбываюцца трэніроўкі. Напрыклад, аплата за красавік месяц 2019 г., адбываецца да 15.04.2019. Аплата за трэніроўкі для дзяцей ажыццяўляецца па наступных БАНКАЎСКІХ РЭКВІЗІТАХ.

Ад 01.03.2019 кошт аплаты за месячны трэніровачны абанемент складае:
- за дзяўчынку - 35 беларускіх рублёў
- за хлапца - 45 беларускіх рублёў
- за двух дзяўчынак - 52 беларускія рублі (зніжка 50%)
- за хлапца і дзяўчынку - 57 беларускіх рублёў (зніжка 50%)
- за двух хлапцоў - 67 беларускіх рублёў (зніжка 50%)
 
Калі ў футбольнай акадэміі ад адной сям'і займаюцца двое дзяцей, плацёж праводзіцца адной сумай, з пазначэннем дадзеных аднаго з дзяцей!

Ад 01.03.2019 будзе ажыццяўляцца пераразлік за прапушчаныя трэніроўкі:
- пры пропуску ад 51% да 100% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 50% ад кошту месячнага трэніровачнага абанемента
- пры пропуску ад 26% да 50% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 75% ад кошту месячнага трэніровачнага абанемента
- пры пропуску да 25% трэніровак у месяц сума аплаты складзе 100% ад кошту месячнага трэніровачнага абанемента
 
Пераразлік за трэніроўкі ажыццяўляецца выключна ў выпадку адсутнасці на трэніроўках з-за хваробы, пры прад'яўленні арыгінала даведкі з медыцынскай установы!
Пры адсутнасці на трэніроўках па іншых прычынах, не звязаных з захворваннямі, пераразлік аплаты за трэніроўкі не праводзіцца!