Вынікі турніра па міні-футболе сярод камандаў 2007-08 г.н. у Астраўцы

28.10.2018 ў Астраўцы на базе Гімназіі № 1 адбыўся турнір па міні-футболе сярод камандаў 2007-08 г.н. У турніры прынялі ўдзел каманды з Ашмянаў (FA Fair Play), Астраўца (FA Fair Play), Паставаў (ФСК) і Плешчаніцаў (Дзюсш Лагойск).
 
Турнір сабраў вялікую колькасць дзяцей, якія мелі магчымасць спраўдзіць свае сілы і супрацьстаянні з супернікамі. Усе гульні адбываліся ў сапраўднай спартовай барацьбе, дзе ніхто не хацеў саступаць і марыў здабыць толькі перамогу!
 
Вялікі дзякуй бацькам, якія шчыра і самааданна падтрымлівалі сваіх дзяцей!
 
Асобная падзяка кіраўніцтву Гімназіі № 1 г. Астраўца, спадарыне Алене Севасцьян, за магчымасць згуляць у цудоўных умовах!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў