28.10.2018 Турнір па міні-футболе сярод камандаў 2007-08 г.н. у Астраўцы

Паважаныя мамы і таты!
 
У нядзелю, 28.10 каманды футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. згуляюць на турніры ў Астраўцы. У турніры прымуць удзел каманды Ашмянаў (FA Fair Play), Астраўца (FA Fair Play), Паставаў (ФСК) і Смалявіцкага раёна (Футбольная школа Віктара Дарміна з в. Калюга). Турнір будзе праходзіць у залі Гімназіі № 1 г. Астраўца, вул. Будаўнікоў, 8. Турнір працягнецца да 15.30
 
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ З АСТРАЎЦА. Збор на 2 паверсе Гімназіі № 1 (спортзала) а 9.00. Усім дзецям мець з сабой перакус, гульнявую форму, шчыткі і абутак для залы.
 
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ З АШМЯНАЎ. Збор на паркоўцы ФАКа (вялікая паркоўка з боку футбольнага поля) а 8.00. Едзем на сваіх аўто. Прашу ўсіх бацькоў сабрацца каля ФАКа, каб нехта з дзяцей не застаўся без пасадачнага месца.