Першанство Гродзенскай вобласці сярод хлопцаў 2001/02 г.н. Смаргонь

Каманда "Нёман" Ашмяны прыняла ўдзел у спаборніцтвах сярод 2001/02 г.н. Першы этап праходзіў у г. Смаргонь 28.06.2014 г. Супернікамі нашай каманды былі футбольныя клубы Смаргонь, Ліда і Іўе. Рэгламент спаборніцтваў прадугледжваў гульні ў фармаце 9х9, на палову футбольнага поля і з брамамі 2х5 м. У Смаргоні не аказалася брамаў прадугледжаных рэгламентам, таму прыйшлося гуляць на стандартныя брамы 2,44х7,32 м. Праз гэтую недарэчнасць усе гульні былі напоўненыя камічнымі галамі, калі брамнік у межах брамы выглядаў як маленькі мураш і не мог даць рады ўсім мячам, што заляталі ў браму. Праз гэта, кожны матч сканчаўся з буйным лікам. Скажам шчыры дзякуй арганізатарам гульняў за "цудоўную" арганізацыю турніра, які быў больш падобны на цыркавое шоў гномаў.
 
Але пяройдзем да гульняў. Запабягаючы наперад скажам, што пераможцамі турніра выйшла каманда з Ліды, другое месца ў Смаргоні, трэцяе ў Іўя, чацьвёртае ў Ашмянаў. Для ашмянцаў гэты турнір быў цікавы, у першую чаргу, з пункту атрымання гульнявога вопыту. Месцамі "Нёман" паказваў вельмі някепскі футбол, але найбольш нас падводзіла кепская рэалізацыя галявых момантаў і расхлябанасць пры гульні ў абароне.
 
Вынікі гульняў:
"Нёман" - Смаргонь - 4:13. Галы: Мікола Квяткевіч - 3, Дзяніс Данішэўскі - 1, галявыя перадачы: Мікола Квяткевіч - 1, Егор Бізукойць - 1, Цімафей Руткоўскі - 1, Пётра Шведаў - 1.
"Нёман" - Іўе - 1:7. Гол: Мікола Квяткевіч, галявая перадача: Ілля Гардзей.
"Нёман" - Ліда - 5:8. Галы: Ігар Багдановіч - 2 (1 - са штрафнога ўдара), Мікола Квяткевіч - 1, Валянцін Габрыяловіч - 1, Кірыл Афанасенкаў - 1, галявыя перадачы: Кірыл Афанасенкаў - 1, Цімафей Руткоўскі - 1, Мікола Квяткевіч - 1, Валянцін Габрыяловіч - 1.
 
Чакаем на інфармацыю ад Гродзенскай абласной федэрацыі футбола, адносна правядзення другога этапа спаборніцтваў, сярод камандаў заняўшых 3-4 месцы ў сваіх падгрупах.