Вынік гульні 8-га тура першанства Гродзенскай вобласці сярод камандаў 2005-06 г.н. у Лідзе

27.10.2018 у 8-ым туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе, нашая каманда "акадэмікаў" 2005-06 г.н. з Ашмянаў, не гледзячы на паразу з лікам 1:5 у Лідзе, правяла даволі добрую па якасці гульню.
 
5 прапушчаных галоў сталіся магчымымі, праз памылкі нашага брамніка, функцыі якога выконваў Іван Літвіновіч. Галы вельмі крыўдныя. Пры наяўнасці ў складзе каманды нашага асноўнага брамніка Антона Карпаленкі, гульня склалася б зусім па іншаму.
 
Нашыя гульцы выканалі ўсталёўку на гульню, даволі нядрэнна дзейнічалі ў каманднай гульні, стваралі галявыя моманты, але вось рэалізацыя нас, як заўсёды, падводзіла.
 
Паглядзець больш фотаздымкаў