27.10.2018 8-мы тур першанства Гродзенскай вобласці сярод камандаў 2005-06 г.н. у Лідзе

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармую вас, што ў суботу 27.10 нашая каманда выязджае а 9.00 з платформаў аўтавакзала на 8 тур першанства Гродзенскай вобласці ў Ліду.
 
З сабой мець гульнявую форму, шчыткі, касцюмы, бутсы. Абавязкова мець шапкі і пальчаткі, а таксама цёплую паддзёўку пад гульнявую форму (хто будзе не ўцеплены, на поле не выйдзе)!!! Без шчыткоў выхад на поле будзе таксама забаронены! З сабой дадаткова мець перакус і пітную ваду.
 
Патрэбнае яшчэ 1 аўто для даезда.
 
Для дзяцей паездка бясплатная!