Вынікі таварыскай гульні з ПМЦ-Паставы 26.04.2014. 2001/02, 2003/04 г.н.

26.04.2014 г. футбольныя каманды "Нёман" Ашмяны 2001/02 і 2003/04 г.н. правялі таварыскія гульні з аднагодкамі з футбольнай акадэміі "ПМЦ-Паставы".
 
Для каманды 2003/04 г.н. дадзеная гульня была першай афіцыйнай гульнёй з моманту заснавання футбольнай школы. Нягледзячы на паразу з лікам 8:12, нашыя хлапцы трымаліся годна, шмат разоў перахоплівалі ініцыятыву ў гульні, актыўна атакавалі. Трошкі сказвалася адсутнасць гульнявога вопыту і згулянасці, што прывяло да шматлікіх памылак пры гульні ў абароне. Але ў цэлым, гульня атрымалася. Галы ў нашай камандзе на рахунку Аляксея Пастэрнака, які паразіў браму супернікаў тройчы, 4 галы забіў Гардзей Ілля і 1 гол запісаў сабе на рахунак Катанекша Міраслаў. Галявыя перадачы аддавалі, Аляксей Пастэрнак - 3, Гардзей Ілля - 3, Катанекша Міраслаў - 1, Курыловіч Аляксандр - 1.
 
Каманда 2001/02 г.н. была менш паспяховая. Буйная параза з лікам 1:8. Адзіны гол на рахунку Валянціна Габрыяловіча, галявую перадачу запісаў сабе ў актыў Ігар Багдановіч. Зноў "сяброўкай" нашай каманды была няўпэўненасць у сваіх сілах і кволасць у дзеяннях. Адсутнасць жадання да барацьбы, амаль поўнае спыненне гульні пасля першага прапушчанага гола, правалы ў абароне, адсутнасць падстрахоўкі і ўзаемазамяняльнасці падчас абарончых дзеянняў - прывялі да буйной паразы. Спадзяюся, што з кожным новым згуляным матчам, нашая каманда будзе набірацца гульнявога вопыту і прыдбае ўпэўненасць у сваіх сілах!