Вынікі 2 тура першанства г. Гродна сярод камандаў 2009 г.н. (24.11.2018)

Каманды футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмянаў і Астраўца працягнулі свой выступ у першанстве г. Гродна сярод каамандаў 2009 г.н. Астравецкія "акадэмікі" адсвяткавалі сваю першую перамогу на турніры, з чым мы іх шчыра віньшуем! Ашмянскія "акадэмікі" перамогаў на турніры яшчэ не спазналі, але гэты момант надыйдзе ў наступным туры, на што мы вельмі спадзяемся!
 
Выказваем падзяку нашым юным футбалістам за імкненне да перамогі! Кожны турнір і кожны матч вельмі добрая школа для нашых юных футбалістаў, у незалежнасці ад вынікаў на табло, мы заўсёды імкнемся да перамогі і ад гульні да гульні прыкладаем намаганні для дасягнення прагрэсу ў нашых камандных і індывідуальных дзеяннях! 
 
Група "А" 
14.00 Fair Play (Ашмяны) - Пчолкі 4-12
16.00 Нёман (Шчорса) - Fair Play (Ашмяны) 19-1
 
Група "Б" 
13.00 Fair Play (Астравец) - Нёман (дзяўчынкі) 6-2
15.00 Fair Play (Астравец) - Нёман (Цэнтр) 1-29
16.00 Камета - Fair Play (Астравец) 7-0
 
Паглядзець больш фотаздымкаў