Каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. прыме ўдзел у адкрыцці футбольнага сезона ў Ашмянах 23.04.2016

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. прыме ўдзел у адкрыцці футбольнага сезона ў Ашмянах, на стадыёне ФАКа, 23.04.2016 (субота).
 
Прашу вас, забяспечыць дастаўку дзяцей на ФАК, 23.04.2016 г. а 15.15. З сабой мець гульнявы камплект формы і спартыўны абутак.
 
Нашыя хлопцы будуць выводзіць каманды ФК Ашмяны і ФК Слонім на гульню ў якасці футбольнага эскорта.
 
Улічваючы заслугі Мікіты Лобана, нашага лепшага гульца, яму даручана ганаровая справа ўзняцця сцягоў на адкрыцці сезона!