Крыўдная параза ў 3-ім туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе сярод камандаў 2005-06 г.н.

Каманда футбольнай акадэміі "Fair Play" з Ашмянаў 2005-06 г.н. няўдала згуляла ў 3-ім туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе. 
 
"Акадэмікі" прайгралі з буйным лікам 1:14 гродзенскаму "Белкарду".
 
Адзіны мяч на рахунку Ягора Станкевіча, які найпрыгажэйшым ударам паразіў браму суперніка з 20 м.
 
Упэнены,"халодны душ" у выглядзе ворка прапушчаных галоў будзе добрай навукай нам усім, і ў наступным туры ў гульні супраць ДзЮСШ Шчучын на родным стадыёне 30.09.2018 мы рэабілітуемся за разгром учынены нам гродзенскім "Белкардам".
 
Паглядзець больш фотаздымкаў