Серыя таварыскіх гульняў па міні-футболе сярод камандаў футбольнай акадэміі "Fair Play" 2009-10 і 2011-12 г.н. у Астраўцы 21.10.2018

21.10.2018 каманды футбольнай акадэміі "Fair Play"  2009-10 і 2011-12 г.н. з Астраўца і Ашмянаў правялі ў Астраўцы серыю таварыскіх гульняў па міні-футболе.
Нягледзячы на таварыскі статус гульняў, жарсці на пляцоўцы кіпелі як на сапраўдных спаборніцтвах. Кожная з камандаў не хацела саступаць, а ўсе гульцы, хто прымаў удзел у матчах біўся да апошняга. 
 
Асаблівую падзяку выказваю бацькам, якія стварылі на пляцоўцы сапраўдную фанатскую атмасферу, аддана і шчыра падтрымліваючы дзяцей!
 
Вялікі дзякуй Зміцеру Грошаву за яго пільную працу ў якасці фота-рэпарцёра!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў