Вынікі гульні з ДзЮСШ Слонім 20.10.2018 (7-мы тур першанства Гродзенскай вобласці па футболе сярод камандаў 2005 г.н.)

20.10.2018 у 7-ым туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе, нашая каманда "акадэмікаў" 2005-06 г.н. з Ашмянаў, у суперніцтве з роўным сабе супернікам, камандай слонімскай ДзЮСШ, прайграла 1:7.
 
Першы тайм скончыўся з лікам 1:2. Галы ў сваю браму "прывезлі" Капша Максім, які не ўздымаючы галавы падараваў мяч, выканаўшы перадачу ўпоперак поля двум супернікам якія, акурат, знаходзіліся ў раёне 11-ці м. адзнакі. Слонімцы не здолелі адмовіцца ад такога падарунка, і без перашкодаў забілі першы мяч у гульні. Другі прапушчаны мяч стаўся вынікам памылкі нашага брамніка Мікіты Лобана, які не здолеў выбіць мяч з рук далей мяжы карнай пляцоўкі, мяч пасля яго выбіцця прызямліўся раўнютка на нагу суперніка, які гарматным стрэлам не пакінуў ніякіх шанцаў нашай камандзе. Ашмянцы здолелі вельмі хуткага адгуляцца пасля другога прапушчанага гола. Забітым мячом адзначыўся Ягор Станкевіч, які адгукнуўся на пранікаючую перадачу Аляксея Трэймака. Ашмянцы не скарысталі шматлікія галявыя моманты якія самі стваралі. А вось небяспечныя моманты каля нашай брамы ствараліся зусім не супернікам, а самімі гульцамі футбольнай акадэміі.
 
Пасля трэцяга прапушчанага мяча, гульня для нашай каманды страціла ўсялякі сэнс, і пераважная большасць гульцоў перамяшчалася па пляцоўцы з чарапашай хуткасцю, працягваючы дарыць мячы суперніку.
 
Вельмі цяжка гуляць, калі 3 гульцам на полі супрацьстаяць 11 супернікаў і ў дадатак да іх прывозяць мячы ў сваю браму яшчэ 8 гульцоў тваёй жа каманды.
 
Паглядзець больш фотаздымкаў