Вынікі турніра камандаў 2007-11 г.н. у Ашмянах 06.08.2016

Гэты турнір быў адметны тым, што ў ім упершыню, у большасці, прынялі ўдзел гульцы футбольнай акадэміі, якія толькі другі месяц як прыступілі да трэніровак. Мэтай іх удзелу ў турніры было знаёмства з футболам і сваімі парнёрамі па камандзе ва ўмовах спаборніцтваў. Як я і казаў раней, увогуле, спаборніцтвы дзяцей павінны насіць характар гульнявы, гэта азначае, што ні дзеці, ні бацькі не павінны канцэнтравацца на выніках гульні і даць магчымасць дзецям атрымліваць задавальненне непасрэдна ад самой гульні ў футбол.
 
Каманда FAIR-PLAY-1 у першай гульні перпаадолела супраціўленне каманды FAIR-PLAY-2 з лікам 3:0. Вядома, перавагу мелі больш загартаваныя калегі з першай каманды футбольнай акадэміі з прычыны іх лепшай падрыхтаванасці і прыдбанага раней вопыта ў мінулых спаборніцтвах. Другая каманда прыклала максімум намаганняў у гульні, мела шанцы забіць, але не скарысталася імі. У другой гульні першая каманда ўпэўнена перамагла Калюжскі Спартак з лікам 3:1. "Акадэмікі" мелі перавагу на працягу ўсёй гульні, але скарыстацца здолелі толькі трыма ўзнікшымі момантамі для ўзяцця брамы. Галы былі забіты пасля добра праведзеных камбінацыйных атакаў. Апошняя гульня ў групе была вельмі складанай. Гульцы першай каманды не скарысталіся створанымі галявымі момантамі. Валожынцы таксама шмат атакавалі, але бездакорна дзейнічаў наш брамнік Антось Карпаленка. Нічыя 0:0
 
Другая каманда, дэбютант спаборніцтваў, першую гульню прайграла сваім аднаклубнікам з лікам 0:3. Другая гульня склалася меньш пасьпяхова. Параза ад каманды Валожына з лікам 0:10. Нягледзячы на здавалася буйны лік, "дэбютанты" дзейнічалі вельмі самааддана і ў першай палове гульні здолелі добра папсаваць нэрвы супернікам. У трэцім матчы дня, ашмянцы мелі шанцы набраць першыя ў сваім футбольным жыцці балы, нароўных супернічаючы са Спартаком. Былі створаны галявыя моманты, часам атрымліваўся неблагі камбінацыйны футбол. Але самае галоўнае, усе без выключэння гульцы-дэбютанты аддалі ўсе сілы і эмоцыі барацьбе. За што ім вялікая падзяка. Каманда з Калюгі здолела забіць толькі ў завяршэнні гульні. Параза ашмянцаў з лікам 0:2.
 
У паўфінале зной сыйшліся аднаклубнікі з Ашмянаў. Гэтым разам першая каманда перамагла другую з лікам 5:0. Далей шляхі камандаў футбольнай акадэміі разыйшліся. FAIR-PLAY-2 адправілася на гулью са Спартаком за 3-ае месца, а FAIR-PLAY-1 патрапіла ў фінал турніра дзе мусіла памерацца сіламі з камандай Валожына.
 
Гульня за трэцяе месца са Спартаком была цалкам падобна да гульні ў групе. Ашмянцы мелі магчымасці скончыць гульню перамогай, але трошкі не пашанцавала. Перамогу святкавалі спартакаўцы, 2:0.
 
Фінал выдаўся для каманды FAIR-PLAY-1 проста катастрафічны. Нашых гульцоў было не пазнаць. Правал за правалам у абароне, невыразная гульня ў атацы і як вынік, буйная параза 1:8. Прычына, як потым высветлілася, вялікае жаданне дзяцей паганяць мяч паміж гульнямі. Гэта прывяло да страты так неабходных на матч сілаў, і паўплывала на канчатковы вынік.
 
Выказваю шчырую падзяку бацькам за падтрымку сваіх дзяцей!
 
Нашу другую каманду віньшую з першымі футбольнымі крокамі!
 
Для аматараў статыстыкі прапаную вынікі турніра.
 
 
ПАГЛЯДЗЕЦЬ БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ