Турнір камандаў 2007-11 г.н. у Ашмянах 06.08.2016

Паважаныя бацькі і выхаванцы футбольнай акадэміі!
 
Інфармую вас, што 06.08.2016 (субота) у Ашмянах на стадыёне ФАКа адбудзецца турнір па футболе сярод камандаў 2007-2008 г.н.
 
Ад футбольнай акадэміі FAIR PLAY удзел прымуць 2 каманды. Збор на турнір а 10.30. Пачатак турніра а 11.00.
 
Сярод удзельнікаў адна каманда з Валожына, адна каманда са Смалявічаў і дзве каманды футбольнай акадэміі FAIR PLAY!
 
Каманды згуляюць кожная з кожнай у групе, затым адбудуцца паўфіналы, гульня за 3-4 месца і фінал.
 
З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак. Для тых хто не мае гульнявога камплекта формы, прапаную прыхапіць з сабой трэніровочны камплект формы альбо камплект формы ў якім дзіця наведвае трэніроўкі! Абавязкова мець з сабой перакус і шмат пітнай вады. Завяршэнне турніра плануецца а 16.00.
 
Запрашаем бацькоў падтрымаць юных футбалістаў!