Інфармацыя па ад'ездзе на турнір у Даўгавпілс 15-17.04.2016 каманды 2007-08 г.н.

15.04.2016 каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. ад'язджае на турнір DAUGAVPILS CUP - 2016, які адбудзецца 15-17.04.2016
 
Збор каманды 15.04.2016 а 6.45, ад'езд а 7.00, платформа ашмянскага аўтавакзала.
 
Транспартныя паслугі пад час нашай паездкі ажыццяўляе кампанія KAUTRA (Літва). ПАГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА І АПІСАННЕ АЎТОБУСА
 
Рэгламент турніра прадугледжвае па 2 гульні ў кожны з дзён знаходжання на турніры: 15.04 - две гульні ў групе, 16.04 - тры гульні ў групе, 17.04 - адна паўфінальная гульня + адна фінальная гульня за канкрэтнае месца. ПАГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ТУРНІРА
 
Пражыванне
Пражыванне будзе ажыццяўляцца ў гатэлі "Dzintarins". ПАГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА, ВІДЭА І АПІСАННЕ ГАТЭЛЯ.
 
Дакументы
Прашу бацькоў падрыхтаваць для перадачы трэнеру пашпарты дзяцей, медыцынскыя страхоўкі і дазволы на выезд на час паездкі (для тых, хто афармляў візы не праз футбольную акадэмію). Для тых, хто афармляў візы для дзяцей праз футбольную акадэмію, пашпарты і страхоўкі будуць у трэнера. Дазволы на выезд за мяжу на ўсіх дзяцей якія афармлялі візы для праз футбольную акадэмію, таксама знаходзяцца ў трэнера.
 
Надвор'е
На час турніра ў Даўгавпілсе чакаецца +9 - +17, зменная хмарнасць, дождж.
 
Харчаванне
На турніры ў нашай каманды прадугледжаны наступны рэгламент харчавання: 15.04 - вячэра, 16.04 - сняданак, абед, вячэра, 17.04 - сняданак, абед.
Прашу бацькоў забяспечыць дзяцей дастаткова вялікай колькасцю ежы і пітнай вады ў дарогу (НІЯКІХ ГАЗІРОВАК, КАЛЯРОВЫХ НАПОЯЎ, ЧЫПСАЎ І Г.Д. - УСЁ АДРАЗУ АДПРАВІЦЦА Ў СМЕЦЦЕ), паколькі 15.04 іх чакае дзьве гульні ў групе, на якія ў іх павінна быць шмат энэргіі. У канцы дня іх чакае вячэра.
 
Экіпіроўка
Для ўдзелу ў турніры абавязковы камплект гульнявой формы + шчыткі + бутсы. Дадаткова кожны з гульцоў павінен мець два зменныя камплекты паддзёўкі пад гульнявую форму, камфортныя пальчаткі і шапку.
 
Кішэнныя расходы
Раю бацькам даць з сабой невялікія грошы (у Латвіі валюта еўра) на кішэнныя расходы.
 
Вяртанне
Вяртанне з турніра ў Ашмяны запланаванае на 21-22 гадзіны вечара 17.04.2016