06.10.2017 турнір сярод камандаў 2007-08 г.н. у Ашмянах

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармуем вас, што 06.10.2018 (субота) ў Ашмянах на стадыёне ФАКа адбудзецца турнір сярод 4 камандаў 2007-08 г.н. футбольнай акадэміі "Fair Play" з Ашмянаў і Астраўца.
 
Ашмяны, збор на гульню а 9.30 у фае ФАКа.
 
Астравец, збор а 9.00 на ад'езд на паркоўцы паміж "Белпоштай" і кавярняй "Беларускі куток" у Астраўцы. Едзем на сваіх аўто.
 
На турнір мець гульнявыя камплекты формы, шчыткі, спартыўныя касцюмы, заплечнікі. УДЗЕЛ У ТУРНІРЫ БЕЗ ШЧЫТКОЎ ЗАБАРОНЕНЫ!!! Прашу ўсіх бацькоў апранаць дзяцей ў адпаведнасці з надвор'ем, цёплая паддзёўка пад форму - абавязковая!