Каманда 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе ў г. Смаргонь 26-27.11.2016

26-27.11.2016 каманда футбольнай акадэміі 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе сярод камандаў 2005 г.н. у г. Смаргонь.
 
Турнір будзе праходзіць у залі. З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Таксама прашу бацькоў забяспечыць дзяцей у дарогу ежай і гарачым пітвом. Вялікая просьба, не давайце дзецям у дарогу чыпсы і іншыя снэкі, а таксама каляровыя напоі.
 
Да пятніцы 25.11.2016 прашу бацькоў здаць па 5 рублёў на праезд.
 
Вялікая просьба да мамаў і татаў, хто не заняты ў суботу і нядзелю, і гатовы дапамагчы з дастаўкай дзяцей на турнір у Смаргонь і назад у Ашмяны, паведаміць мне пра гэта. На сабраныя грошы мы заправім аўтамабілі. Нам патрэбна 5 аўто.
 
Ад'езд на турнір адбудзецца з аўтавакзала 26.11.2016 а 9.30, збор на ад'езд а 9.15. Першы матч 26.11 гуляем а 10.40 супраць ФК “Валожын”. Інфармацыя пра час ад’езда на турнір у нядзелю 27.11.2016 будзе паведамлена пазней.