Каманда 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе ў г. Чэрвень 19.11.2016

19.11.2016 каманда футбольнай акадэміі 2003-06 г.н. прыме ўдзел у турніры па міні-футболе сярод камандаў 2004-05 г.н. у г. Чэрвень.
 
Турнір будзе праходзіць у залі. З сабой мець гульнявы камплект формы, шчыткі, абутак для залы.
 
Таксама прашу бацькоў забяспечыць дзяцей у дарогу ежай і гарачым пітвом. Вялікая просьба, не давайце дзецям у дарогу чыпсы і іншыя снэкі, а таксама каляровыя напоі.
 
Да пятніцы 18.11.2016 прашу бацькоў здаць па 10 рублёў на праезд.
 
Вялікая просьба да мамаў і татаў, хто не заняты ў суботу і гатовы дапамагчы з дастаўкай дзяцей на турнір і назад у Ашмяны, паведаміць мне пра гэта. На сабраныя грошы мы заправім аўтамабілі. На дадзены момант маем 3 аўто для паездкі, патрэбныя яшчэ 2.
 
Ад'езд на турнір адбудзецца з аўтавакзала 19.11.2016 а 6.30, збор на ад'езд а 6.15.