Інфармацыя па ад'ездзе на турнір у Даўгавпілс 24-26.03.2016 каманды 2000-03 г.р.

24.03.2016 каманда футбольнай акадэміі 2000-03 г.н. ад'язджае на турнір DAUGAVPILS CUP - 2016, які адбудзецца 24-26.03.2016
 
Збор каманды 24.03.2016 а 10.30, ад'езд а 11.00, платформа ашмянскага аўтавакзала.
 
Транспартныя паслугі пад час нашай паездкі ажыццяўляе кампанія KAUTRA (Літва). ПАГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА І АПІСАННЕ АЎТОБУСА
 
Рэгламент турніра прадугледжвае па 2 гульні ў кожны з дзён знаходжання на турніры: 24.03 - две гульні ў групе, 25.03 - две гульні ў групе, 26.03 - адна гульня ў групе + адна фінальная гульня. ПАГЛЯДЗЕЦЬ РАСКЛАД ТУРНІРА
 
Пражыванне
Пражыванне будзе ажыццяўляцца ў гатэлі "Dzintarins".
 
Дакументы
Прашу бацькоў падрыхтаваць для перадачы трэнеру пашпарты дзяцей і медыцынскыя страхоўкі на час паездкі (для тых, хто афармляў візы не праз футбольную акадэмію). Для тых, хто афармляў візы праз для дзяцей праз футбольную акадэмію, пашпарты і страхоўкі будуць у трэнера. Дазволы на выезд за мяжу на ўсіх дзяцей таксама знаходзяцца ў трэнера.
 
Надвор'е
На час турніра ў Даўгавпілсе чакаецца +3 - +5, зменная хмарнасць, магчымы дождж.
 
Харчаванне
На турніры ў нашай каманды прадугледжаны наступны рэгламент харчавання: 24.03 - вячэра, 25.03 - сняданак, абед, вячэра, 26.03 - сняданак, абед.
Прашу бацькоў забяспечыць дзяцей дастаткова вялікай колькасцю ежы і пітнай вады ў дарогу (НІЯКІХ ГАЗІРОВАК, КАЛЯРОВЫХ НАПОЯЎ, ЧЫПСАЎ І Г.Д. - УСЁ АДРАЗУ АДПРАВІЦЦА Ў СМЕЦЦЕ), паколькі 24.03 іх чакае дзьве гульні ў групе, на якія ў іх павінна быць шмат энэргіі. У канцы дня іх чакае вячэра.
 
Экіпіроўка
Для ўдзелу ў турніры абавязковы камплект гульнявой формы + шчыткі + бутсы. Дадаткова кожны з гульцоў павінен мець два зменныя камплекты паддзёўкі пад гульнявую форму, камфортныя пальчаткі і шапку.
 
Кішэнныя расходы
Раю бацькам даць з сабой невялікія грошы (у Латвіі валюта еўра) на кішэнныя расходы.
 
Вяртанне
Вяртанне з турніра ў Ашмяны запланаванае на 22-23 гадзіны вечара 26.03.2016