Вынікі таварыскай гульні каманды 1998-02 г.н. з камандай Лагойска 13.11.2016

Нягледзячы на паразу з мінімальным лікам 12:13 ад каманды Лагойска, можна канстатаваць, што гульня склалася ўдала. У "баявых умовах" былі правераны здольнасці нашых навабранцаў, якія, дарэчы, згулялі вельмі адказна, надзейна і прадуктыўна.
 
Пачнем з памылак, якія прывялі да ўзяцця нашай бармы. Як заўсёды, мы ўсё не ў стане пазбавіцца ад памылак якія найчасцей дапускаем, а менавіта запуск суперніка за спіну. Яшчэ адзін непрыемны факт, несвоечасоваць вяртання гульцоў лініі атакі ў абарону ў выпадку імгненнай контр-атакі суперніка. Таксама варта адзначыць сярод памылак адсутнасць прэсінга на чужой палове поля, альбо прэсінг адным гульцом каманды замест двух. Трошачкі "кульгала" рэалізацыя галявых момантаў, хаця за два таймы гульні пасля стрэлаў "акадэмікаў" мяч трапляў у бэлькі 9 разоў, адным словам - не шанцавала нам у гэты дзень. Таксама не заўсёды гульцы каманды футбольнай акадэміі своечасова пазбаўлялісь ад мяча, затрымліваючы такім чынам атаку.
 
Сярод прыемных момантаў гульні варта адзначыць якасную гульню ў пас, амаль без стратаў мяча. Таксама было прыемна бачыць хуткі пераход ад абароны да атакі. Вельмі прадуктыўным быў прэсінг на чужой палове поля з хуткім авалоданнем мячом, калі прэсінгавалі два гульцы лініі атакі. Надзейна згулялі абодва нашыя брамнікі, нягледзячы на 13 прапушчаных мячэй, грубых памылак яны не дапусцілі. Таксама было прыемна бачыць сапраўдны камандны дух як на пляцоўцы, так і за яго межамі, а таксама ўзаемападтрымку на працягу ўсёй гульні. Фізічны стан каманды быў на вельмі высокім узроўні, па гэтым паказчыку мы былі значна мацнейшымі за супернікаў.
 
Галы забівалі: Тарашкевіч Аляксей - 3, Грынкевіч Зміцер - 2, Асінскі Максім - 2, Валынец Вадзім - 2, Габрыяловіч Валянцін - 1, Зянкевіч Ягор - 1, Квяткевіч Мікола - 1.
 
Па выніках гульні канстатую факт, сістэма падрыхтоўкі абраная для каманды 1998-02 г.н. працуе і прыносіць вынік. Надалей мы будзем трымацца абранай сістэмы падрыхтоўкі!