Таварыскія гульні з камандай Іўя

19.08.2014 г. каманда футбольнай акадэміі прымала на сваім стадыёне каманду Іўя. Былі згуляныя дзве таварыскія гульні. У гэты дзень, на вялікі жаль, фартуна адвярнулася ад нашых хлопцаў. Зусім не клеілася калектыўная гульня. Правалы ў абароне, а таксама адсутнасць актыўнай гульні ў атацы прывялі да крыўдных паразаў у абедзьвух гульнях, акрамя таго, негатыўна на дзеяннях каманды футбольнай акадэміі сказалася адсутнасць брамнікаў, іх функцыі вымушаны быў выконваць Ілля Цыбульскі.
 
Першая гульня скончылася з лікам 1:4, адзіны гол на рахунку Валянціна Габрыяловіча, які цудоўным ўдарам паразіў браму супернікаў пасля галявой перадачы Міколы Квяткевіча.
 
Друга гульня скончылася з лікам 0:4.
 
Спадзяемся, што ў наступных гульнях каманда футбольнай акадэміі "Fair Play" здолее адшукаць сваю гульню і парадуе нас добрым футболам!