19.05.2018. Турнір у Ашмянах па 2009-11 г.н. Вынікі

19.05.2018 у Ашмянах адбыўся турнір сярод камандаў 2009-11 г.н. Удзельнікамі турніра сталі каманды футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмянаў і Астраўца, а таксама футбольная школа "Авіятар" са Шчучына. 
 
Усе гульні праходзілі ва ўпартай барацьбе, ніхто з супернікаў не жадаў саступаць. Матчы падаравалі незаўбыўныя футбольныя эмоцыі як бацькам, так юным футбалістам! Усе ўдзельнікі турніра атрымалі памятныя медалі.
 
Вялікі дзякуй Зміцеру Грошаву за цудоўную фотасесію і ўсім бацькам за падтрымку!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў