19.05.2018. Турнір у Ашмянах па 2009-11 г.н.

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармую вас, што 19.05.2018 адбудзецца турнір па футболе сярод камандаў 2009-11 г.н. У турніры прымуць удзел 3 каманды. Па адной камандзе футбольнай акадэміі Fair Play з Ашмянаў і Астраўца і каманда "Авіятар" са Шчучына.
 
Пачатак турніра а 10.30 на стадыёне ФАКа. Ашмянцам мець гульнявы камплект формы і спартовы абутак, а таксама перакус і пітную ваду.
 
Астравецкія "акадэмікі" збіраюцца а 9.30 каля каярні "Беларускі куток" (побач з Белпоштай). Плануем ехаць на сваіх аўтамабілях. Прашу бацькоў праінфармаваць, хто можа дапамагчы з даездам і якую колькасць дзяцей кожны здолее ўзяць на борт. Дзецям з сабой мець спартовае аддзенне і абутак, а таксама перакус і пітную ваду.
 
Усе дзеткі атрымаюць памятныя медалі за ўдзел у турніры.