Адкрытае першанство Ашмянскага раёна сярод хлопцаў 2001/02 г.н. на прызы ПФШ "Нёман" Ашмяны

У спякотны дзень 17 ліпеня 2014 г. каманды з Ашмянаў, Іўя, Паставаў і Астраўца прынялі ўдзел у турніры на прызы ПФШ "Нёман" Ашмяны.
 
Першую гульню ашмянцы саступілі Астраўцу з буйным лікам 0:5. “Нёман” на першых хвілінах заробіў непатрэбны пенальці, парушыўшы правілы ў сваёй штрафной пляцоўцы. Потым каманда з Ашмянаў даволі шмат атакавала, але памылкі ў абароне прывялі да “непатрэбных” галоў. Пасля трэцяга прапушчанага гола каманда зусім “апусціла рукі”.
 
Другая гульня прайшла пад дыктоўку Ашмянцаў, каманда атрымала перамогу з лікам 6:2 над Іўем. Ашмянцы шмат атакавалі, добра гулялі пазіцыйна і часта білі па браме, што і знайшло свой адбітак на канчатковым выніку гульні. Галы забілі: Ігар Багдановіч - 2, Валянцін Габрыяловіч - 1, Цімафей Руткоўскі - 1, Мікола Квяткевіч - 1, Кірыл Афанасенкаў - 1, галявыя пеоадачы: Валянцін Габрыяловіч - 3, Ігар Багдановіч - 1, Цімафей Руткоўскі - 1.
 
Трэцяя гульня, з камандай ПМЦ-Паставы праходзіла ў бескампраміснай барацьбе. Ашмянцы увесь першы тайм вялі з лікам 1:0 і толькі ў самай канцоўцы тайма Паставы здолелі адгуляцца. Каманда Ашмянаў даволі ўдала гуляла на контратаках і добра абаранялася пазіцыйна. Да сярэдзіны другога тайма гульня праходзіла на роўных. Каманды ўзаемна атакавалі, ашмянцы мелі моманты каб схіліць гульню на свой бок. Але ўсё зламаў “неабавязковы” гол у нашую браму. Пасля другога прапушчанага гола камандная гульня “Нёмана” трошкі пагоршала, што прывяло да яшчэ двух прапушчаных галоў. Такім чынам вынік гульні 1:4. Гол на рахунку Іллі Гардзея, галявую перадачу зрабіў Кірыл Афанасенкаў.
 
Вынікі іншых гульняў. ПМЦ-Паставы перамаглі каманды Іўя з лікам 7:1 і каманду Астраўца з лікам 6:1. Найбольш упартай была гульня паміж камандамі Астраўца і Іўя. Футбалісты Іўя да сярэдзіны другога тайма ўтрымлівалі перавагу з лікам 2:1. Калі б гульня скончылася з такім лікам, то тады каманда з Ашмянаў заняла б у спаборніцтвах 2 месца. Але пад націскам Астравецкіх футбалістаў, каманда Іўя пацярпела паразу з лікам 2:4.
Такім чынам: 1 месца ў Паставаў, 2-ое ў Астраўца, 3-яе ў Ашмянаў, 4-ае ў Іўя.
 
Без узнагародаў не засталася ніводная з камандаў. Нават іўеўцы, якія занялі "непрызавое" 4-ае месца ўвезлі з сабой кубак і медалі!