Каманда футбольнай акадэміі з Ашмянаў 2005-06 г.н. перамагла ў 2-ім туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе

Каманда футбольнай акадэміі "Fair Play" з Ашмянаў 2005-06 г.н. ўдала згуляла ў 2-ім туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе. 
 
На родным стадыёне ашмянскія "акадэмікі" перамаглі каманду ДЮСШ Смаргонь з лікам 4:2.
 
Галамі адзначыліся: Капша Максім - 2, Яжэвіч Павел - 2. Галявыя перадачы аддавалі: Станкевіч Ягор - 2, Гарбачоў Юліян - 2.
 
Запрашаем усіх наведаць выяздную гульню 3-га тура першанства Гродзенскай вобласці па футболе сярод 2005-06 г.н. якая адбудзецца ў Гродне на стадыёне "Нёман" у суботу 22.09 а 13.00!
 
Вялікі дзякуй нашаму пазаштатнаму фатографу Зміцеру Грошаву за добрыя здымкі, а таксама за падтрымку каманды!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў