Візіт прадстаўнікоў УЕФА і АБФФ у межах праекта па развіцці масавага футбола

14.09.2018 прадстаўнікі УЕФА і АБФФ наведалі Ашмяны ў межах праекта УЕФА па развіцці масавага футбола, а таксама ў межах праекта "Мой футбольны клуб".
Футбольная акадэмія Fair Play атрымала ў падарунак ад УЕФА футбольныя мччы, камізэлькі, конусы, фішкі.
АБФФ у межах праекта "Мой футбольны клуб" уручыла наборы экіпіроўкі для гульцоў з Ашмянаў і Астраўца.
Выказваем ад імя трэнераў, дзяцей і бацькоў шчырую падзяку УЕФА і АБФФ за падтрымку і дапамогу ў развіцці!!!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў
 
Паглядзець відэа