Таварыскія гульні з камандай Астраўца

14.08.2014 г. адбыліся две гульні з камандай Астраўца. У параўнанні з апошняй гульнёй з супернікам у межах турніра, што праходзіў 17 ліпеня ў Ашмянах, каманда футбольнай школы зрабіла заўважны крок наперад. Пра ўсё па чарзе.
 
Першая гульня праходзіла з гульнявой перавагай гульцоў футбольнай акадэміі "Fair Play". Першы гол забіў Цімафей Руткоўскі, пасля добрай камбінацыі і галявой перадачы Валянціна Габрыяловіча. Варта адзначыць упэўненую пазіцыйную гульню футбалістаў футбольнай акадэміі, а таксама добрыя перамяшчэнні, своечасовыя перадачы і змена пазіцый. Але зноўку нашую каманду падвяла кепская рэалізацыя галявых момантаў. Пасля адной са стратаў мяча пад час атакі гульцоў футбольнай акадэміі, астраўчанне здолелі зраўняць вынік. Аднавіўшы гульню з цэнтра пляцоўкі, ашмянцы ў хуткай атацы зноўку выйшлі наперад, 2:1, пасля ўдару Ігара Багдановіча і галявой перадачы Міколы Квяткевіча. Пасля перапынку на полі працягвала дамінаваць каманда з Ашмянаў, але яна так і не здолела павялічыць адрыў ад суперніка. У сярэдзіне другой паловы гульні каманда з Астраўца здолела забіць другі гол. Напрыканцы матча ў ашмянцаў была магчымасць выйсці наперад, але спробай забіць гол з пенальці не скарыстаўся Ілля Цыбульскі. Такім чынам нічыя 2:2.
 
Другая гульня праходзіла з поўнай перавагай гульцоў футбольнай акадэміі. У першым і другім таймах каманда з Ашмянаў запірала супернікаў на сваёй палове поля, каманда з астраўца вымушана была гуляць выключна "на вынас" мяча, не стварыўшы ніводнага вартага гульнявога эпізода за ўвесь матч. Але, на вялікі жаль, не кожная атака ашмянцаў завяршалася ўдарам па браме супернікаў. Адзіны гол астравецкія гульцы здолелі забіць пасля грубейшай памылкі брамніка футброльнай акадэміі Егора Зянкевіча, які дазволіў мячу праціснуцца ў бліжні кут сваёй брамы. Вельмі крыўдны гол, і параза 0:1.
 
Выказваю шчырую падзяку гульцам футбольнай акадэміі за праяўлены характар, жаданне перамагчы, а таксама за разважлівы камбінацыйны футбол!