Таварыская гульня са зборнай Ашмянскага раёна

12.07.2014 г. напярэдадні ўдзелу зборнай Ашмянскага раёна ў спаборніцтвах "Скураны мяч", адбылася таварыская гульня паміж камандамі "Нёман" і зборнай Ашмянскага раёна. Перамогу з лікам 14:6 атрымала каманда "Нёман". У першай палове гульні "Нёман" меў складанасці з рэалізацыяй галявых момантаў, абарона супернікаў не магла даць рады актыўным дзеянням нёманцаў. Першы тайм, між тым, скончыўся перамогай зборнай з лікам 5:3. У другім тайме неабходна было дасягнуць станоўчага выніку, што і адбылося. Пад несамавітым націскам "Нёмана", абарончыя шэрагі супернікаў разваліліся. Галы на любы густ заляталі ў браму зборнай. У "Нёмана" атрымлівалася ўсё, і флангавая гульня, і контратакуючыя дзеянні, і дальнія стрэлы.
 
Гэтая перамога была вельмі важная з псіхалагічнага пункту гледжання. Бо папярэднія гульні супернікаў заўсёды сканчаліся на карысць зборнай.
 
Найбольшую колькасць галоў у складзе каманды "Нёман" забілі Валянцін Габрыяловіч - 4 (2 з іх са штрафнога ўдара) і Кірыл Афанасенкаў - 4 (1 з іх з пенальці), таксама адзначыліся Мікола Квяткевіч - 3, і Ігар Багдановіч - 3. Галявыя перадачы: Мікола Квяткевіч - 3, Валянцін Габрыяловіч - 2, па 1 голе на рахунку Іллі Гардзея, Іллі Цыбульскага, Егора Безукойця, Зміцера Данішэўскага, Кірыла Гардзея і Пётры Шведава.