Даплата 10 еўра за турнір ў Даўгавпілсе

Паважаныя бацькі!
 
Інфармую вас, што неабходна даплаціць 10 еўра за кожнага, хто збіраецца прыняць удзел у турніры (бацькі і дзеці) ў Даўгавпілсе 13-15.04.2018.
 
Адбылося гэта дзякуючы таму, што ўсе разлікі рабіліся сыходзячы з колькасці 45 чалавек, якія павінныя былі наведаць турнір, а на сёняшні дзень мы маем 31 чалавека для паездкі (без уліку трэнераў).  
 
Канчатковыя разлікі можна зрабіць сёння, 11.04 на нашым офісе ў Ашмянах па Чырвонаармейскай вул. 9, 3-ці паверх, з 20.45 да 22.00.
 
Спадзяюся на наступныя выезды, бацькі праявяць большую адказнасць, і забяспечаць удзел усіх дзяцей у турніры, а не толькі скарыстаюцца магчымасцю афармлення візы. 
 
Дзякуй за паразуменне!