Адкрытае першанство Ашмянскага раёна на прызы "АБФФ" сярод хлопцаў 2000/01 г.н. і 2002/03 г.н. 10-25.06.2014

На працягу траўня месяца хлопцы са школаў г. Ашмяны і вёсак Ашмянскага раёна спаборнічалі паміж сабой у адкрытым футбольным першанстве на прызы Асацыяцыіі “Беларуская федэрацыя футбола”. Арганізатарамі турніра выступілі Прыватная футбольная школа “Нёман” Ашмяны, Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” і Аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма Ашмянскага райвыканкама. Дзеці спаборнічалі ў двух узроставых групах 2000-2001 г.н. і 2002-2003 г.н.
 
Каманда "Нёман" 2001/02 г.н. гуляла ў зоне "Горад" і заняла 3 месца сярод 5 камандаў. Вынікі сустрэчаў былі наступнымі:
 
"Нёман" - 1 Гімназія - 1:5. Гол на рахунку Валянціна Габрыяловіча, які паразіў браму суперніка са штрафнога ўдара.
"Нёман" - 3 СШ - 0:7
"Нёман" - 2 СШ - 2:1. 2 забітыя галы на рахунку Ігара Багдановіча, 2 галявыя перадачы зрабіў Цімафей Руткоўскі.
"Нёман" - 1 СШ - 2:1. 2 галявымі стрэламі адзначыўся Валянцін Габрыяловіч (адзін з галоў забіты са штрафнога ўдару), асістэнтам выступіў Вадзім Міцкевіч.
 
Нязграбны пачатак турніра прывёў да першай паразы ад 3 СШ з лікам 0:7. Супернікі з 3 СШ былі прадстаўлены хлопцамі 2000 г.н., і пераўзыйшлі нашых хлопцаў, у першую чаргу, у фізічных якасцях. Але гэтая акалічнасць ні ў якім разе не здымае адказнасці з нашых хлопцаў за кепскую гульню. Пройгрыш амаль у кожным адзінаборстве, нейкае зняменне ў рухах, велізарная колькасць правалаў пры завяршэнні атакі, невяртанне гульцоў атакі ў абарону пасля страты мяча. Безумоўна, такая бязвольнасць у дзеяннях і прывяла да буйной паразы.
 
У гульні з 1 Гімназіяй ад нашых хлапцоў адвярнуўся поспех. У абодвух таймах гульцы "Нёмана" "не злазілі" з брамы суперніка, шмат атакавалі, шмат наносілі ўдараў, але кожны раз на шляху мяча паўставала адна з бэлек. Галы супернікі забівілі выключна ў хуткіх контратаках, пасля таго, як гульцы "Нёмана" не паспявалі вяртацца ў абарону. На вялікі жаль, параза з лікам 1:5, і няпэўныя шансы на заняцце аднаго з прызавых месцаў у турніры.
 
Супраць гульняў з 2 СШ і 1 СШ каманда "Нёман" падыйшла вельмі адказна і з вялікім жаданнем перарваць беспераможную гульнявую рысу. На полі каманда у абодвух гульнях дамінавала, хоць і вымушана была двойчы адгульвацца, прапусціўшы першай. Варта адзначыць добрую камбінацыйную гульню, узаемападстрахоўку і самае галоўнае, вялікае жаданне да перамогі. Як вынік добрай гульні, дзве здабытыя перамогі і аб'ектыўнае 3-яе месца ў турніры!
 
У зоне "Раён" каманда "Нёман" заняла 1-ае месца і патрапіла ў фінал спаборніцтваў. Гульні ў адборачнай групе каманда завяршыла з наступнымі вынікамі:
 
"Нёман" - СШ Кальчуны - 3:2. Па 1 голе на свой рахунак запісалі: Мікіта Суравец, Ілля Гардзей і Валянцін Габрыяловіч (са штрафнога ўдару); 2 галявымі перадачамі адзначыўся Вадзім Міцкевіч.

"Нёман" - СШ Жупраны - 3:1. Выніковымі ўдарамі ў брамы спуернікаў адзначыліся: Мікіта Суравец, Ігар Багдановіч (са штрафнога ўдару) і Вадзім Міцкевіч; асістэнтамі выступілі: Цімафей Руткоўскі і Валянцін Габрыяловіч.

Фінал. "Нёман" - СШ Баруны - 1:5. Гол забіў Ігар Багдановіч, асісціраваў - Цімафей Руткоўскі.
 
Пераможная серыя запачаткаваная ў турініры зоны "Горад" працягнулася і ў спаборніцтвах раённых. У гульнях супраць СШ з Кальчунаў і СШ з Жупранаў былі дасягнуты дзве валявыя перамогі. І зноў, каб пачаць добра гуляць, трэба першымі прапусціць. У гэтых гульнях варта адзначыць добрую камбінацыйную гульню ў атацы. Таксама парадавала лінія абароны, сваімі прадуктыўнымі дзеяннямі.
 
Вынік двух перамогаў - першая месца ў групе і выхад у фінал, дзе нас чакала каманда СШ з Барунаў. Фінальная гульня была з трэскатам прайграная. "Нёман" зарана прымерыў на сябе "залатыя медалі". Гульцы "Нёмана" спадзяваліся на "адной назе" абгуляць суперніка, але з гэтага нічога не атрымалася. Поўны правал ва ўсіх лініях, адсутнасць канцэнтрацыі і імнення да перамогі прывялі да буйной паразы з лікам 1:5. Гэтая гульня была добрай школай і засведчыла якую кепскую службу можа зграць залішняя і неабгрунтаваная ўпэўненасць у сваёй перавазе над супернікам. Вынік удзелу ў турніры - 2-ое месца!
 
Каманда "Нёман" 2003/04 г.н. таксама прыняла ўдзел у спаборніцтвах на прызы Асацыяцыіі “Беларуская федэрацыя футбола” сярод навучэнцаў 2002/2003 г.н. у зоне "Горад". Вынік - 5 месца з пяці магчымых. Нягледзячы на чатыры прайграныя гульні, хлопцы адзначыліся дастаткова добрай гульнёй імкненнем да перамогі. Асабліва звярнула на сябе ўвагу упартае змаганне ў матчы з 2 СШ. Большую частку гульні нашыя хлапцы адважна трымаліся, забіўшы два хуткія галы, але ўтрымаць перамогу не здолелі. Гульцы "Нёмана" таксама адзначыліся першымі забітымі галамі ў гульнях супраць 1 Гімназіі і 1 СШ, але перамогу ўтрымаць не атрымалася. Буйная параза ад 3 СШ не пакінула нам надзеяў на траплянне ў троку прызёраў. Але выказвую шчырую падзяку выхаванцам за самааданую гульню і імкненне да перамогі! Вынікі гульня з удзелам каманды "Нёман":
 
"Нёман" - 1 Гімназія - 1:5. Гол на рахунку Аляксея Пастэрнака, галявая перадача на рахунку Міраслава Катанекшы.
"Нёман" - 3 СШ - 0:14
"Нёман" - 2 СШ - 2:9. Забітымі галамі адзначыліся Вадзім Буйніцкі і Гардзей Ілля, па адной галявой перадачы на рахунку Яраслава Вараб'я і Мікалая Болзана.
"Нёман" - 1 СШ - 1:7. 1 галявым стрэлам адзначыўся Аляксей Пастэрнак, асістэнтам выступіў Аляксандр Курыловіч
 
Па выніках турніра прадстаўнік БФФ славуты Аляксандр Бялоў, пераможца першанства СССР 1982 г., уручыў хлопцам прызы. Каманды пераможцы атрымалі кубкі, медалі і граматы, каманды прызёры атрымалі медалі і граматы. У кожнай узроставай групе дадаткова былі ўзнагароджаны “Лепшы гулец” і “Лепшы бамбардзір”, якія атрымалі фігуркі футбалістаў.
 
Прыз у намінацыі "Лепшы абаронца" атрымаў выхаванец каманды "Нёман" Ашмяны - Мікола Дэмбіцкі.