Каманда футбольнай акадэміі з Ашмянаў 2005-06 г.н. стартавала з перамогі ў першанстве Гродзенскай вобласці па футболе

Каманда футбольнай акадэміі "Fair Play" з Ашмянаў 2005-06 г.н. ўдала стартавала ў першанстве Гродзенскай вобласці.
 
На выездзе ашмянскія "акадэмікі" перамаглі каманду ДЮСШ Ваўкавыск з лікам 9:1.
 
Галамі адзначыліся: Трэймак Аляксей - 2, Капша Максім - 2, Літвіновіч Іван - 2, Гарбачоў Юліян - 2, Станкевіч Ягор - 1. Галявыя перадачы аддавалі: Станкевіч Ягор - 4, Шчыкно Віктар - 1,Трэймак Аляксей - 1, Літвіновіч Іван - 1, Гарбачоў Юліян - 1, Свірскі Антон - 1
 
Запрашаем усіх наведаць гульню 2-га тура першанства Гродзенскай вобласці па футболе сярод 2005-06 г.н. якая адбудзецца ў Ашмянах на стадыёне ФАКа у суботу 15.09 а 13.00!
 
Паглядзець больш фотаздымкаў