Крыўдная параза каманды 2005-06 г.н. у Скідзелі

07.10.2018 у 6-ым туры першанства Гродзенскай вобласці па футболе, нашая каманда "акадэмікаў" 2005-06 г.н. з Ашмянаў, маючы поўную перавагу ў гульні не здолела здабыць перамогу.
 
Параза з лікам 2:4 ад ДзЮСШ Гродзенскага раёна. Галы на рахунку Максіма Капшы і Іллі Дэрвіса (пенальці). 
 
Незлічоная колькасць незрэалізаваных 100% галявых момантаў, а таксама недаравальныя памылкі пры гульні ў абароне прывялі да крыўднай паразы.
 
Спадзяюся, у наступнай гульні з камандаў гродзенскага ""Нёмана" нашым хлапцам будзе больш шанцаваць у рэалізацыі галявых момантаў, а іх гульня ў абароне будзе больш найдзейнай.
 
Паглядзець больш фотаздымкаў