07.10.2018 5-ты тур першанства Гродзенскай вобласці сярод камандаў 2005-06 г.н. у Скідзелі

Паважаныя мамы і таты!
 
Інфармую вас, што ў нядзелю 07.10 нашая каманда выязджае а 8.00 з платформаў аўтавакзала на 5 тур першанства Гродзенскай вобласці ў Скідзель для гульні з ДзЮСШ Гродзенскага раёна, якая пачнецца на стадыёне цукровага камбіната а 13.00.
 
З сабой мець гульнявую форму, шчыткі, касцюмы, бутсы. Без шчыткоў выхад на поле будзе забаронены! З сабой таксама мець перакус і пітную ваду. На праезд мець з сабой 15 рублёў.
 
Едзем на сваіх аўто, прашу бацькоў, хто не заняты ў гэты дзень, дапамагчы з дастаўкай. Прашу мамаў і татаў праінфармаваць, хто можа дапамагчы з давозам.
 
Вялікі дзякуй!