Турнір па міні-футболе сярод ДЮСШ 2000/2001 г.н. Смаргонь

Прыватная футбольная школа "Нёман" Ашмяны з 7 па 9 лютага 2014 г. прыняла ўдзел у турніры па міні-футболе ў Смаргоні сярод футбалістаў 2000-2001 г.н.
 
Вынік гульняў пакуль парадаваць не можа. Наша каманда саступіла камандам ПМЦ-Паставы 0:8 (2000 г.н.), ДЮСШ-Смаргонь (2000 г.н.) 0:24, ДЮСШ-Смаргонь (2001 г.н.) 0:12 і ДЮСШ-4 Маладзечна 0:16 (2000 г.н.). Безумоўна, такія вынікі выкліканы шэрагам абставінаў, якія не ў якім разе не з'яўляюцца апраўданнем. Але сярод асноўнай прычыны якая прывяла да такіх прыкрых вынікаў варта адзначыць нашу галоўную хваробу - боязь суперніка.
 
Гульні з першымі двума камандамі, найбольш яскрава гэта засведчылі. Гульцы нашай каманды стаялі "як слупы", ні руху, ні перадач, ні ўдараў па браме... Але ў наступныя дзве гульні нашая каманда здолела настроіцца, і ня гледзячы на даволі буйныя паразы, праявіла характар; за што і была ўзнагароджана арганізатарамі турніра каманднай граматай "За імкненне да перамогі".
 
Спадзяюся, што ўдзел у наступных турнірах будзе дадаваць нашай камандзе ўпэўненасці і прафесіяналізму!
 
Вялікі дзякуй бацькам за дапамогу ў дастаўцы выхаванцаў на турнір і маральную падтрымку!