Інфармацыя па ад'ездзе каманды 2007-08 г.н. на турнір у Смаргонях 05-06.11.2016

Па апошняй інфармацыі турнір у Смаргонях сабраў 5 камандаў удзельніц.
 
Каманды згуляюць па кругавой сістэме, 2 матчы 05.11 і 2 матчы 06.11.
 
05.11 а 12.00 каманда футбольнай акадэміі 2007-08 г.н. (Баварыя) згуляе са Смаргонямі ў матчы адкрыцці турніра, а потым а 13.20 адбудзецца нашая гульня з мінскай камандай "Арбіта". Ад'езд 05.11 адбудзецца а 10.30 з пляцоўкі аўтавакзала.
 
06.11 першую гульню гуляем з Маладзечна а 10.00, а другі матч згуляем супраць мінскага "Трактара" а 11.20. Ад'езд 05.11 адбудзецца а 8.30 з пляцоўкі аўтавакзала.
 
Прашу бацькоў забяспечыць наяўнасць яшчэ 5 аўтамабіляў (акрамя трэнерскага) для дастаўкі дзяцей на турнір.
 
УВАГА!!! Прашу бацькоў забяспечыць наяўнасць у дзяцей аддзення і абутку для гульні і на вуліцы і ў залі. Абавязкова наяўнасць гульнявога камплекта формы і шчыткоў! Пры дрэнным надвор'і, турнір будзе праводзіцца ў ФАКе г. Смаргонь!