Вынікі 1 тура першанства г. Гродна сярод камандаў 2009 г.н. (04.11.2018) і 2008 г.н. (07.11.2018)

Стартавалі ў турніры ў Гродне 04.11.2018 нашыя каманды з Ашмянаў і Астраўца 2009-10 г.н.
 
Вось вынікі гульняў:
 
Група А
Нёман-1 (Кляцкова) - Fair Play Ашмяны 8:1
Fair Play Ашмяны - Мара 0:16
 
Група Б
Ліда - Fair Play Астравец 10:1
Fair Play Астравец - Страла 0:8
 
 
Працягнулі выступ на турніры ў Гродне 07.11.2018 нашыя каманды з Ашмянаў і Астраўца 2007-08 г.н.
 
Вось вынікі гульняў:
 
Fair Play Астравец - Нёман-Паўднёвы 0:26
Fair Play Ашмяны - Неман-Вішнявец 5:5
Белкард-2 - Fair Play Астравец 13:0
Нёман-Альшанка - Fair Play Ашмяны 2:3
 
Паглядзець больш фотаздымкаў
 
 
Мною, а таксама трэнерамі футбольнай акадэміі было прынятае рашэнне аб удзеле ў першанстве г. Гродна. Мы загадзя ведалі, што турнір будзе нялёгкі, бо ў ім сабраныя вельмі моцныя каманды, якія ў асноўным прадстаўляюць моцныя футбольныя каманды ад школаў "Нёман" і "Белкард". Паспяшаюся супакоіць бацькоў адносна буйных паразаў нашых камандаў. Нашыя дзеці супрацьстаяць на турніры сваім аднагодкам, якія былі адабраныя ўжо на самым старце іх заняткаў футболам. Нашым дзеткам супрацьстаіць, на сёняшні дзень, элітныя дзеці, якія абраныя сваімі футбольнымі школамі як па фізічных паказчыках, так і па тэхнічных футбольных якасцях.  
 
Сярод нашых дзетак нехта лепш, нехта горш гуляе ў футбол. Нашыя дзеці не праходзілі першапачатковага адбору, бо ў кожнага з дзяцей, на наш погляд, павінен быць шанец сябе праявіць. Мы як трэнеры маем жаданне навучыць усіх дзяцей, як здольных да футбола і надзеленых футбольнымі талентамі, так і меньш здольных і не надзеленых футбольнымі талентамі, у першую чаргу, любіць футбол. Дзякуючы любові да футбола, дзеці будуць навучацца разумець гульню і бачыць сябе ў гэтай гульні. 
 
Для нас, трэнераў, галоўным у кожным канкрэтным матчы з'яўляецца не вынік, а тое, што кожнае асобнае дзіця зрабіла на пляцоўцы. Мы хочам бачыць станоўчыя змены ў гульні нашых выхаванцаў і прагрэс у іх футбольным развіцці.
 
Сазнаемся шчыра самі сабе, і мы як трэнеры, і вы як бацькі, заўсёды хочам максімальнага выніку ад дзяцей, часам, нават, без уліку аб'ектыўных фактараў. Але на вялікі жаль, гэта тупіковы шлях, ідучы па якім не мы, не вы, ніколі не разаўем здольнасцяў дзіцяці, а толькі адаб'ем у іх ахвоту да паступовага развіцця.
 
Каб вам, шаноўныя мамы і таты, лепш зразумець вашае дзіця і стаць яго сапраўдным сябрам і даць яму магчымасць раскрыць яго таленты, раім наведаць раздзел нашага сайту "ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ", а таксама знайдзіце 5 хв. часу і ўважліва прачытайце расповед Лівінгстана Ларнэда "Бацька запамятае"!